Бясплатныя курсы жэставай мовы арганізуе ў Гомелі «Карытас» | Друк |
Грамадства
07.10.2014 11:40

Курсы жэставай мовы для бацькоў слабачуючых дзяцей пачнуць працаваць у Гомелі. Ініцыятыва гомельскага аддзялення дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Пінскай дыяцэзіі — «Карытас-міласэрнасць» — пройдзе ў сярэдняй школе № 70 у Гомелі.

Мэта курсаў — палепшыць адносіны ў сям’і і дапамагчы бацькам і дзецям знайсці паразуменне.

Як паведамляе сайт гомельскай каталіцкай парафіі, заняткі прызначаны для бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей з цяжкімі парушэннямі слыху і адчуваюць цяжкасці ў зносінах з уласнымі дзецьмі. Курсы будуць доўжыцца на працягу ўсяго навучальнага года.

— Часта дзіця з парушэннем слыху адчувае ізаляцыю нават ва ўласнай сям'і. Яго не разумеюць не толькі браты і сёстры, але і дарослыя члены сям'і. Бацькам, што вывучылі жэставую мову, дзеці змогуць лепш растлумачыць, што ў іх баліць, дзе яны хочуць вучыцца і ўсё, што так важна распавядаць сваім мамам і татам, — адзначаюць у гарадскім «Карытас-міласэрнасць».

(JLS)

 
© 2003-2024 Catholic.by