На перапісе насельніцтва 2019 года ў беларусаў могуць спытаць пра іх веравызнанне | Друк |
Грамадства
09.10.2014 15:30

Белстат не выключае ўключэння пытання пра веравызнанне беларусаў падчас чарговага перапісу насельніцтва, які пройдзе ў 2019 годзе.

Пра гэта Catholic.by распавёў начальнік упраўлення дэмаграфічнай статыстыкі Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі Руслан Урублеўскі.

Паводле яго слоў, пытанні будачага перапісу насельніцтва знаходзяцца на этапе абмеркавання і не выключана, што туды ўвойдзе і пытанне пра веравызнанне рэспандэнта. Як зазначыў Руслан Урублеўскі, ў 2009-м годзе ў анкетах для перапісу такое пытанне яшчэ адсутнічала.

Перапіс насельніцтва згодна з рэкамендацыямі ААН варта праводзіць раз на 10 гадоў. «У Беларусі гэты інтэрвал вытрымліваецца вельмі строга», — дадаў Руслан Урублеўскі.

(IL)

 
© 2003-2024 Catholic.by