Урач-гінеколаг Ермаловіч: «У 90 працэнтах вынікам бясплоднасці з'яўляюцца наступствы венерычных захворванняў» | Друк |
Грамадства
22.11.2014 18:59

«Бясплоднасць — гэта сімптом, калі пара не можа зацяжарыць на працягу года. Бясплоднасць — не хвароба», — адзначыла ў размове з карэспандэнтам Catholic.by урач-гінеколаг Таццяна Ермаловіч, адна з выступоўцаў семінару па праблемах бясплоднасці, які прайшоў у мінскім Чырвоным касцёле 22 лістапада.

Паводле слоў гінеколага, цяжкасці з зачаццем здараюцца нават у выпадку, калі абое сужэнцаў здаровыя. Асноўная ж прычына бясплоднасці — у паталогіі яічнікаў і сперматазоідаў.

Урач звярнула ўвагу на тое, што 90 працэнтаў выпадкаў, якія прыходзяцца на бясплоднасць жанчыны — гэта непраходнасць матачных трубаў, што зазвычай абумоўлена перанесенымі венерычнымі захворваннямі. Такога кшталту «расплата» за безразборлівае палавое жыццё да шлюбу.

Таццяна Ермаловіч зазначыла, што калі пара веруючая, то звычайна гэта заўважна.

«Вядома, я не пытаюся ў маіх пацыентаў такія рэчы, але калі пара верыць у Бога, то гэта заўважна. Веруючыя — трохі іншыя. Калі яны сапраўды веруючыя, то не выкарыстоўваюць кантрацэпцыю і не дапускаюць перарыванне цяжарнасці», — сказала ўрач Ермаловіч.

Ілья Лапато

Таксама па тэме:

 
© 2003-2024 Catholic.by