Канікулы з Богам глыбоцкай моладзі ў Пятроўшчыне | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
28.06.2010 12:54
З 19 па 27 чэвеня 2010 г. моладзь парафіі Найсвяцейшай Тройцы (Глыбокае, Віцебская дыяцэзія) супольна перажывала частку сваіх канікулаў з Богам у летнім лагеры «Надзея» ў Пятроўшчыне, што каля Глыбокага. Хлопцы і дзяўчаты разважалі над асновамі веры, грэшнасцю чалавека і Божым дарам Збаўлення. Штодзённая святая Імша, малітва падзякі і перапрашэння ўмацоўвала ў маладых людзях імкненне да святасці.

Моладзь супольна перажывала хвіліны радасці ў конкурсах, забавах і танцах, аднаўляла не толькі духоўныя, але і фізічныя сілы: адбыўся футбольны матч з камандай мясцовай моладзі. Моладзь наведала таксама касцёлы Гродзенскай дыяцэзіі і прыняла ўдзел ва ўрачыстасці Нараджэння св. Яна Хрысціцеля ў Мосары.

                                                                                                      С. Марына Брылёнак
 
© 2003-2024 Catholic.by