Прадстаўнікі Віцебскай дыяцэзіі наведалі пацярпелых ад выбуху ў мінскім метро | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
15.04.2011 15:47

Касцёл заўсёды прыходзіць на дапамогу чалавеку. З дапамогай пацярпелым у выніку тэракту ў мінскім метро паспяшыла і Віцебская дыяцэзія. Віцебскае аддзяленне «Карытас» і прадстаўнікі некаторых парафій аказалі як матэрыяльную, так і маральную падтрымку ахвярам выбуху, якія цяпер знаходзяцца ў мінскай клінічнай бальніцы хуткай дапамогі.

Пацыенты з радасцю і слязамі на вачах сустракалі нечаканых наведвальнікаў. Многія пацярпелыя і іншыя пацыенты бальніцы прасілі святароў і законных сясцёр аб малітве.

«Там, дзе цярпенне, там Езус, — падкрэслівае біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін у кантэксце гэтай трагедыі. — І там павінен быць Касцёл». Іерарх, вітаючы жаданне прадстаўнікоў сваёй дыяцэзіі прыйсці з дапамогай і падтрымкай да пацярпелых, дзякуе ім за міласэрныя сэрцы.

«Карытас» у перакладзе з лацінскай мовы азначае «міласэрнасць». Дадзеная дабрачынная акцыя стала практычным выражэннем гэтага значэння.

 
© 2003-2024 Catholic.by