Орша далучылася да святкавання беатыфікацыі Вялікага Папы | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
02.05.2011 17:19

Парафія Беззаганнага Сэрца Марыі ў Оршы (Віцебская дыяцэзія) далучылася да святкавання беатыфікацыі Яна Паўла ІІ. 30 красавіка 2011 г. тут адбылося малітоўнае чуванне, а 1 мая — урачыстая працэсія.

Дзеці, якія ў гэтым годзе прыступяць да Першай святой Камуніі, у працэсіі склалі дар удзячнасці Богу за Вялікага Папу, які быў сапраўдным сведкам Божай любові ў свеце. Пасля святкаванняў адбылася сустрэча для дзяцей за салодкім сталом, арганізатарам якой выступіў і парафіяльны «Карытас».

У хуткім часе ў капліцы будзе асвячоны алтар, прысвечаны Яна Паўлу ІІ.

 
© 2003-2024 Catholic.by