Парафіяльная ўрачыстасць св. Антонія адбылася ў Віцебску | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
16.06.2011 13:04

13 чэрвеня Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін св. Антонія. Нягледзячы на нязручнасці, выкліканыя працамі па рэканструкцыі касцёла св. Антонія ў Віцебску, у дзень парафіяльнага адпусту часовая капліца была цалкам запоўнена вернікамі.

У госці на свята да парафіянаў прыбылі шматлікія вернікі і святары іншых парафій абласнога цэнтра.

Святую Імшу цэлебраваў кс. Тадэвуш Дабравольскі SDS з парафіі Святога Духа, а пра жыццёвы шлях святога нагадаў у гаміліі пробашч бягомльскай парафіі кс. Віктар Місевіч.

Пасля літургіі і літаніі да апекуна парафіі Антонія Падуанскага віншаванні ў гонар сваіх імянін атрымала сястра служабнічка Антонія.

У духу любові-агапэ ў касцёльным садзе была наладжана сумесная святочная вячэра. Пасля адбыўся невялічкі імправізаваны канцэрт хрысціянскіх песень у выкананні зводнага хору пад кіраўніцтвам кс. Алега Буткевіча, пробашча парафіі св. Антонія.

Ігар Красоўскі

 
© 2003-2024 Catholic.by