Працэсія Божага Цела ў Віцебску | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
19.06.2011 02:45

Сёлета працэсія Божага Цела ў Віцебску супала з датай абвяшчэння новай катэдры Віцебскай дыяцэзіі — 18 чэрвеня 2011 г. Катэдральным замест касцёла св. Барбары, некалі адзінага ў абласным цэнтры, стаў касцёл Езуса Міласэрнага.

Працэсіі папярэднічала адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў касцёле Святога Духа. Пасля працэсіі адбылася ўрачыстая літургія з абвяшчэннем новай катэдры, якую ўзначаліў прадстаўнік папы Бэнэдыкта XVI кардынал Робэр Сара, старшыня Папскай рады «Cor Unum».

 
© 2003-2024 Catholic.by