Старшыня «Magnificat» выказвае надзею на моцнае рэха фестывалю | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
09.09.2011 20:41

Падборку лепшых фільмаў з усіх сямі фестываляў плануе прадставіць у парафіях Беларусі старшыня «Magnificat» Юрый Гарулёў. Як вядома, традыцыя правядзення «Рэха фестывалю» існуе не першы год, аднак сёлета плануецца, што яно набярэ больш шырокія маштабы.

«Калі глядзіш фільмы дома на камп’ютары, гэта адно ўражанне, а калі глядзіш на вялікім экране, дадаецца вельмі шмат», — падкрэслівае Юры Гарулёў, указваючы пры гэтым, што конкурсныя працы гэтага года адзначаюцца высокім узроўнем.

На сённяшні дзень поўная падборка фільмаў знаходзіцца ў Глыбокім, якое з’яўляецца месцам правядзення фестывалю. «Мы даем дазвол паказваць іх людзям. Безумоўна, гэта павінны быць некамерцыйныя прагляды», — дадаў старшыня Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat».

 
© 2003-2024 Catholic.by