Духоўна-медыцынская канферэнцыя па праблемах ВІЧ\СНІД прайшла ў Віцебску | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
02.12.2011 13:06

1 снежня адзначаецца Дзень барацьбы са СНІДам. Па благаслаўленні біскупа Віцебскага Уладзіслава Бліна сумесна з адміністрацыяй Віцебскай абласной клінічнай бальніцы ў Віцебску прайшла духоўна-медыцынская канферэнцыя па праблемах ВІЧ\СНІД.

Больш за 600 чалавек бралі ўдзел у гэтым форуме: урачы, медсёстры, студэнты-медыкі, пацыенты шпіталя. Віцебскую дыяцэзію на канферэнцыі прадстаўлялі канцлер кс. Александр Дулінец, пробашч парафіі Святой Барбары айцец Міхал Ермашкевіч, дырэктар «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі спадар Віталь Кульпекша.

Удзел бралі таксама і прадстаўнікі Праваслаўнай Царквы. Гамілію прамовіў айцец Міхал. У сваей прамове ён засяродзіў увагу на сэнсе чалавечага прызначэння як Божага стварэння і выканання Божых запаветаў. Медыкі агучылі лічбы захворвання СНІД ў свеце, ў Беларусі і ў Віцебскім рэгіёне. Супрацоўнікі бальніцы прыгатавалі тэатралізаваную імпрэзу супраць ВІЧ\ СНІД, падрыхтавалі ілюстраваныя газеты па гэтай тэмаціцы. Напрыканцы канферэнцыі былі запалены сотні свечак ў знак памяці ахвяраў СНІД. Абласное тэлебачанне прыгатавала праграму з удзельнікамі канферэнцыі і аўдыторыя гледачоў пашырылася на ўсю Віцебскую вобласть. Такія мерапрыемствы таксама былі падрыхтаваныя ў Глыбокім, Мёрах і г.д.

Барбара Сіпайла

 
© 2003-2024 Catholic.by