У Оршы адбылася аплатковая сустрэча святароў і законніц дэканата | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
02.01.2012 15:15

Ёсць у Віцебскай дыяцэзіі прыгожая традыцыя, калі святары і сёстры законныя збіраюцца ў сваіх дэканатах, каб разам перажыць важную падзею — Божае Нараджэнне. Пры гэтай нагодзе можна заўсёды падзяліцца сваім вопытам у галіне душпастырства. Такая сустрэча адбылася ў парафii Беззаганнага Сэрца Марыi ў Оршы ў кс. дэкана Валерыя Орсiка разам з с. Марыстэлай i с. Генувэфай з ордэна францiшканак.

Пад супольны спеў калядак i дзяленне аплаткай святары і сёстры дэканата перажывалi асаблiвую лучнасць з Касцёлам, якi з’яўляецца нашым домам.

Падчас сустрэчы таксама былі абмеркаваны і вылучаны важныя заданнi на новы год.


 
© 2003-2024 Catholic.by