На Божае Нараджэнне ў Оршы адбыўся карнавальны баль | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
03.01.2012 14:53

З нагоды свята Божага Нараджэння для дзетак і іх бацькоў, якія ўдзельнічалі ў катэхезе, у аршанскай парафіі Беззаганнага Сэрца Марыі ўпершыню адбыўся карнавальны баль. Шматлікія госці ў карнавальных строях здзіўлялі сваёю таямнічасцю і прыгажосцю.

Конкурсы, спевы, караоке, танцы і заклікі св. Мікалая таксама не мінулі свята. На заканчэнне карнавалу ўсе дзеці атрымалі падарункі. Была таксама вясёлая танцавальная праграма, прапанаваная дзіджэем.

Аршанская парафія будзе старацца і далей падтрымліваць традыцыю святкавання Божага Нараджэння праз карнавальны баль.

 
© 2003-2024 Catholic.by