Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Парафіі Віцебска падарылі свята дзецям у шпіталі
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
04.01.2012 11:59

3 студзеня 2012 г. у Віцебскі абласны клінічны шпіталь прыйшлі Каляды. Для тых хлопчыкаў і дзяўчынак, што вымушаны праходзіць лячэнне падчас свята Божага Нараджэння і Новага года, віцебскія святары разам з маленькімі парафіянамі падрыхтавалі калядную батлейку.

Пробашч парафіі Св. Барбары а. Міхал Ермашкевіч ОР разам з а. Кшыштафам Кац’янам ОР і дзецьмі падрыхтавалі цудоўны спектакль аб нараджэнні Збаўцы. Многія з маленькіх пацыентаў шпіталя ўпершыню ўбачылі сапраўдную батлейку і пачулі калядкі.

Выхаванцы клуба «Юнікс» намалявалі чароўныя мастацкія творы на тэму Божага Нараджэння, і выстава ўпрыгожыла вялікую шпітальную залу. А ад парафіі Св. Антонія Падуанскага фотавыставу сваіх твораў падарыў хворым дзецям Аляксандр Балабошка. Салодкія падарункі ўручыў дырэктар «Карытас» Віталь Кульпекша. Разам з маленькімі пацыентамі прыйшлі падзяліць радасць Божага Нараджэння і Новага года ўрачы і медыцынскія сёстры шпіталя, а таксама здымачная група Віцебскага тэлебачання.

Варта сказаць, што такія калядныя сустрэчы ў шпіталі ладзяцца ўжо дзесяць год у рамках фестывалю «Дні Хрысціянскай культуры», а каардынуе праграму кс. дэкан Віцебскі а. Тадэвуш Дабравольскі SDS.

Барбара Сіпайла

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў