Яшчэ адзін касцёльны крыж узнёсся над Віцебскам | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
13.08.2012 10:40

Важная падзея адбылася ў вернікаў парафіі Св. Антонія Падуанскага ў Віцебску — над іх касцёлам, які перабудоўваецца ўжо шмат гадоў, узнеслася вежа з крыжам. Гэта адбылося дзякуючы іх малітвам, дапамозе ахвярадаўцаў і адказнай працы будаўнікоў. А  таксама — нястомнай фізічнай і арганізацыйнай дзейнасці пробашча кс. Алега Буткевіча.

І хаця будаўніцтва яшчэ працягваецца, храм, які калісьці быў невыразным савецкім домам культуры, набыў ужо сакральны выгляд. Увенчаны крыжам, ён цяпер нагадвае гараджанам, якія спяшаюцца па будзённых справах па ажыўленай віцебскай вуліцы Гагарына, аб вечным, аб духоўным, аб Хрысце.

І ёсць упэўненасць, што касцёл св. Антонія хутка стане годным упрыгажэннем праспекта, які таксама абнаўляецца.

І. Красоўскі

 
© 2003-2024 Catholic.by