Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дзень ведаў Мосар адзначыў выставай старажытнай кнігі і кірмашом
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
07.09.2012 14:37

На пачатку навучальнага года Касцёл моліцца за школьнікаў, студэнтаў, настаўнікаў і выхавацеляў, а таксама катэхетаў. У мосарскай парафіі Св. Анны такая малітва адбылася 2 верасня.

На распачацце навучальнага і катэхетычнага года ў Мосары была ўшанавана таксама кніга. Галоўная з іх — Святое Пісанне, праз якое Бог звяртаецца да чалавека, дапамагае яму не заблукаць у бурлівым зямным жыцці і заўсёды бачыць сэнс жыцця.

Старажытныя кнігі маюць вялікую каштоўнасць. Таму мы іх клапатліва зберагаем і захоўваем. Але вартасць мае кожная добрая кніга. Ці памятаем мы пра гэта? Нанава ўсвядоміць вартасць кнігі і пераасэнсаваць яе ролю ў жыцці чалавека можна было ў Мосары на Дзень ведаў, дзе 1–2 верасня праходзіла выстава старажытнай кнігі XVII–XIX стст. «Скарбы вякоў». На экспазіцыі былі прадстаўлены старыя метрычныя і літургічныя кнігі парафіі.

У гэтыя дні ў касцёле адбываўся таксама кніжны кірмаш каталіцкіх выдавецтваў.

Падрабязная інфармацыя на сайце парафіі.

Ксёндз Аляксей Юркайць,
адміністратар парафіі ў Мосары

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў