У глыбоцкім касцёле выстава старажытных выданняў | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
12.09.2012 11:27

У касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Глыбокім арганізавана выстава старадрукаў, прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства. На выставе прадстаўлены кнігі, якімі карысталіся ў касцёлах і кляштарах Глыбоччыны ў розныя часы.

Найстарэйшае выданне «Дыспут аб абароне веры ў Святую Тройцу» (Кракаў, 1636 г.), як паведамляе партал westki.info, надрукавана раней, чым былі пабудаваны глыбоцкія касцёлы.

На экспазіцыі прадстаўлены выданні XVIII, XIX, XX стагоддзяў — Імшалы, тэалагічныя трактаты, малітоўнікі. Асобная частка выставы — выданні Бібліі розных часоў на розных мовах.

Копіі і арыгіналы найстарэйшых рукапісных і друкаваных беларускіх кніг можна ўбачыць у глыбоцкім гісторыка-этнаграфічным музеі (вул. Друйская (Энгельса), 24). Выстава працуе да 30 верасня.

(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by