Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У віцебскім касцёле св. Барбары выступіў хор з Расіі |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
29.09.2012 22:39 |
У культурным жыцці Віцебска адбылася значная падзея: у касцёле святой Барбары ў свята свв. Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала пасля Імшы выступіў з канцэртам народны акадэмічны хор «Благавест» з г. Ціхвіна (Расія) пад кіраўніцтвам Таццяны Дзідзенковай. Прагучалі творы «Маліся за нас, Маці Божая», «Слаўлю Імя Пана», «Легенда» і іншыя кампазіцыі духоўнай музыкі. Гэты калектыў раней з поспехам выступаў на пляцоўках Масквы, Санкт-Пецярбурга, Парыжа і іншых гарадоў. Ад імя біскупа Віцебскага Уладзіслава Бліна гасцей з Расіі вітаў айцец Браніслаў Дашкевіч OP. Пасля канцэрту нашы праваслаўныя браты і сёстры каротка азнаёміліся з гісторыяй касцёла святой Барбары і іншых святыняў Віцебска. Барбара Сіпайла Фотарэпартаж будзе дададзены пазней |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.