У віцебскім касцёле св. Барбары выступіў хор з Расіі | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
29.09.2012 22:39

У культурным жыцці Віцебска адбылася значная падзея: у касцёле святой Барбары ў свята свв. Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала пасля Імшы выступіў з канцэртам народны акадэмічны хор «Благавест» з г. Ціхвіна (Расія) пад кіраўніцтвам Таццяны Дзідзенковай.  Прагучалі творы «Маліся за нас, Маці Божая», «Слаўлю Імя Пана», «Легенда» і іншыя кампазіцыі духоўнай музыкі.

Гэты калектыў раней з поспехам выступаў на пляцоўках Масквы, Санкт-Пецярбурга, Парыжа і іншых гарадоў.

Ад імя біскупа Віцебскага Уладзіслава Бліна гасцей з Расіі вітаў айцец Браніслаў Дашкевіч OP. Пасля канцэрту нашы праваслаўныя браты і сёстры каротка азнаёміліся з гісторыяй касцёла святой Барбары і іншых святыняў Віцебска.

Барбара Сіпайла

Фотарэпартаж будзе дададзены пазней



 
© 2003-2024 Catholic.by