Цяпер і ў сеціве: «Каталіцкі веснік» стварыў свой сайт | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
05.12.2012 17:43
Газета «Каталіцкі веснік», якая выходзіць у Віцебскай дыяцэзіі, стварыла электронную версію свайго выдання. Цяпер за свежымі матэрыяламі газеты можна будзе сачыць на сайце Catholicnews.by.
 
Акрамя артыкулаў і фотаздымкаў, новы сайт робіць ухіл на відэа- і аўдыёматэрыялы. У прыватнасці, у раздзеле «Відэа» можна паглядзець тэлевыпускі перадачы «Вытокі», якую рыхтуе тэлерадыёкампанія «Віцебск». Раздзел «Аўдыё» дае магчымасць наведвальнікам паслухаць перадачы з цыклу «Слова да вернікаў».
 
Прыхільнікі друкаванай версіі газеты «Каталіцкі веснік» могуць спампаваць нумары газеты ў версіі pdf.
 
Структурна сайт газеты акрамя раздзелаў «У дыяцэзіі» і «У Беларусі» ўтрымлівае таксама навіны ў раздзелах «Ватыкан» і «У свеце». Адным з новаўвядзенняў Catholicnews.by стала магчымасць для наведвальнікаў партала пакідаць свае каментары да матэрыялаў.
 
«Каталіцкі веснік» — гэта адкрытая пляцоўка. Нам важны кожны голас і кожнае меркаванне. Пішыце свае каментарыі на навіны, якія вас цікавяць! Дыскутуйце! Дзяліцеся добрай весткай!» — каментуе запуск новага сайта галоўны рэдактар «Каталіцкага весніка» кс. Віктар Місевіч.
 
(JLS)



 

 
© 2003-2024 Catholic.by