Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Наваполацку пачалі вырабляць царкоўныя купалы
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
11.02.2013 11:29
Незвычайную для сучасных бляхароў працу засвоілі ў Наваполацку. Знайсці ў Беларусі таго, хто займаўся б вытворчасцю храмавых купалаў, як высветлілася, не так і проста: архіепіскап Полацкі і Глыбокскі Феадосій звярнуўся па дапамогу да наваполацкіх будаўнікоў.
У епархіі налічваецца 126 цэркваў, многія з якіх рэстаўруюцца і рамантуюцца. Замена старых купалаў на новыя з’яўляецца неабходнасцю.

Як перадае БелТА, за працу ўзялася брыгада бляхароў пад кіраўніцтвам Андрэя Макарава — уладальніка гарадской прэміі «Залатыя рукі», які некалькі гадоў працаваў на прадпрыемстве «Віцебскрэстаўрацыя».
За тры тыдні бляхары вырабілі купал вышынёй у 4,9 м і дыяметрам у 4,5 м для святыні св. Ціхана ў пасёлку Фарынава. Праца заказчыку спадабалася, купал асвяцілі і замовілі яшчэ адзін купал — для званіцы.

Як расказаў БелТА майстар Андрэй Дзямешчанка, выраб купалоў — справа нялёгкая. Аднак, адмаўляцца ад яе ў цэху металаканструкцый пакуль не плануюць.

(JLS)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў