Віцебскі «Карытас» на Вялікдзень падрыхтаваў падарункі для патрабуючых | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
04.04.2013 12:54

«Карытас» Віцебскай дыяцэзіі, дзякуючы спонсарскай дапамозе, сумесна з парафіяй Святога Антонія Падуанскага падзяліўся радасцю ўваскрасення Хрыста з людзьмі, якія знаходзяцца ў патрэбе.

У велікодныя святы вельмі важна не застацца без благаслаўлення і ўвагі блізкіх. Больш чым для 100 чалавек самымі блізкімі людзьмі ў гэтыя дні сталі святары і сёстры законныя з віцебскай парафіі Святога Антонія Падуанскага. Для кожнага з іх былі падрыхтаваны наборы велікодных страваў.

Са словамі віншавання і найлепшымі пажаданнямі да абяздоленых па розных прычынах людзей звярнуўся ксёндз Антон Лагунёнак, вікарый парафіі.

Падчас асвячэння страваў быў прачытаны ўрывак са Святога Пісання, які ўтрымліваў разважанні пра сутнасць Божай любові, міласэрнасці і пра вечнае жыццё.

Хочацца спадзявацца, што гэтыя людзі змогуць знайсці сваё месца ў грамадстве, а іх жыццёвы шлях цалкам зменіць свой кірунак дзякуючы Божай дапамозе.

Аліна Сарокіна

 
© 2003-2024 Catholic.by