Мітрапаліт Кандрусевіч кансэкраваў касцёл Святога Духа ў Віцебску | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
18.05.2013 19:02

Пасвячэнне касцёла — гэта нібы яго хрост. Такую думку выказаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падчас кансэкрацыі касцёла Святога Духа ў Віцебску 18 мая 2013 г.

Менавіта з моманту кансэкрацыі, як адзначыў іерарх, святыня «распачынае новае жыццё з мэтай збаўлення чалавека праз абвяшчэнне заўсёды жывога і актуальнага Божага слова, цэлебрацыю сакрамэнтаў, асабліва Эўхарыстыі».

У той жа час, як нагадаў у гаміліі арцыпастыр, «Божая святыня — гэта тое месца, дзе будуецца сапраўдны Касцёл, імя якому Божы Народ», на які таксама ўскладзена місія абвяшчэння Хрыста. Мітрапаліт Кандрусевіч заахвоціў парафіяльную супольнасць быць сапраўднымі сведкамі сваёй веры і весці іншых да Бога: «Кансэкруемы сёння касцёл Святога Духа пакуль што не мае званоў. І менавіта гэта з’яўляецца заклікам для веруючых быць імі, каб сюды склікаць людзей, дзе яны ў слове Божым, сакрамэнтах і малітве знойдуць Хрыста — адзінага Збаўцу свету».

(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by