Завяршыўся першы этап рэстаўрацыі касцёла св. Барбары ў Віцебску | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
12.12.2013 10:08

Напярэдадні Адвэнту завяршыўся першы этап рэстаўрацыі касцёла святой Барбары ў Віцебску, пачаты вясной гэтага года. Аднаўленнем паўночнай сцяны касцёла займаліся рэстаўратары з Польшчы Кшыштаф Альшоўскі і Пётр Галэцкі.

85% сродкаў на рэстаўрацыю віцебскай святыні перададзены Міністэрствам культуры Польшчы ў рамках праграмы па ахове супольнай культурнай спадчыны, 15% — ордэнам дамініканаў.

Як адзначыў пробашч касцёла а. Кшыштаф Коц’ян ОР, касцёл святой Барбары – адзін з самых старых будынкаў у Віцебску. Святыня ў стылі барока была ўзведзена ў канцы XVIII стагоддзя на тэрыторыі каталіцкіх могілак і тады знаходзілася яшчэ па-за межамі горада. Пасля касцёл быў перабудаваны ў эклектычным стылі і значна павялічаны ў XIX ст., калі першапачатковая святыня невялікага памеру перастала змяшчаць усіх вернікаў.

Рэстаўрацыя касцёла будзе працягвацца.

Паводле catholicnews.by

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by