Абраз Маці Божай Спагадлівай адрадзілі ў Друі | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
26.08.2015 15:52
Копію цудадзейнага абраза Маці Божай Спагадлівай віцебскі мастак і іканапісец Міхась Кускоў напісаў па эскізе са спісаў царквы Дабравешчання, апублікаваных у альбоме малюнкаў Дзмітрыя Струкава.

Арыгінал цудадзейнай выявы Маці Божай Спагадлівай, вядомай у Друі з XVIII стагоддзя, сёння страчаны. У 1911 годзе ён быў згаданы ў спісе царквы Дабравешчання. 

Абраз Маці Божай Спагадлівай з’яўляецца спісам з абраза «Багародзіца», на якім змешчана выява Елеўсы Спагадлівай (Кікскай). Сам абраз захоўваецца на Кіпры з ХІІ стагоддзя і лічыцца адным з трох абразоў, напісаных самім евангелістам Лукой. 
 
 
Абраз з’яўляецца правобразам крыжовай ахвяры Хрыста Збаўцы як вышэйшага выразу любові Бога да людзей.

Па выяве абраза быў створаны шэраг копій, адна з якіх — аўтарства Сімана Ушакова — выстаўлена ў Траццякоўскай галерэі.

Ініцыятыва адраджэння друйскага абраза належыць грэка-каталіцкаму святару Сяргею Стасевічу. Асвячэнне абраза запланавана ў друйскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы на восень 2015 года.

Хочацца спадзявацца, што вяртанне абраза Маці Божай Спагадлівай у Друю паспрыяе яднанню хрысціян і пашырэнню культу Багародзіцы.

Кс. Сяргей Сурыновіч

 
© 2003-2024 Catholic.by