У Віцебску адкрылася калядная выстава дзіцячай творчасці | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
21.12.2015 11:57

19 снежня ў Віцебскім абласным мастацкім музеі ў межах XVI Фестывалю «Дні хрысціянскай культуры» адкрылася калядная выстава дзіцячай творчасці «Зімовы цуд».

Традыцыйна падчас фестывалю «Дні хрысціянскай культуры» гэтая выстава збірае таленавітых дзяцей больш чым з 20 студый, гурткоў, школ і гімназій Віцебска і ладзіцца пад патранатам Віцебскай дыяцэзіі і Віцебскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

На выставе прадстаўлены працы вучняў студыі «Таццянка» (педагог Т. А. Лабунова), ткацтва (педагог Н. В. Курневіч), працы з саломкі (педагогі Л. В. Жыльцова і С. В. Сапко), фларыстыка (педагог С. В. Жылінская) і інш.


Святочны настрой надавала музыка ў выкананні студэнтаў музычнага каледжа імя Івана Салертынскага Юліі Сабалеўскай і Вольгі Кашко.

Імпрэзу адкрылі канцлер Віцебскай дыяцэзіі кс. Адам Дынак і дырэктар цэнтра творчасці Наталля Бальшакова. Ксёндз Адам Дынак распавёў пра традыцыі святкавання Божага Нараджэння і аб удзеле маленькіх творцаў у абвяшчэнні Добрай Весткі праз свае працы.

Удзельнікі атрымалі дыпломы і салодкія пачастункі.


XVI Фестываль «Дні хрысціянскай культуры» праходзіць у Віцебскай дыяцэзіі з 5 снежня па 6 студзеня.

Людміла Ярмолава, (AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by