Канферэнцыя «Тэматыка Божага Нараджэння ў сусветнай мастацкай культуры» прайшла ў Віцебску | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
21.12.2015 12:06

19 снежня ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце ім. П. М. Машэрава ў межах XVI Фестывалю «Дні хрысціянскай культуры» прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Тэматыка Божага Нараджэння ў сусветнай мастацкай культуры».

У канферэнцыі бралі ўдзел навукоўцы з Беларусі, Польшчы, Украіны. Мадэратар анферэнцыі кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта Міхась Цыбульскі прывітаў гасцей і ўдзельнікаў.

З прывітальнай прамовай да ўдзельнікаў звярнуўся загадчык аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Даніленка.

Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч ва ўступным слове да сабраных падкрэсліў: «Хрысціяне ў Беларусі могуць ганарыцца вялікім багаццем твораў рэлігійнай культуры, якія з’яўляюцца выразным і бясспрэчным унёскам у сусветную культуру». «Радуе той факт, што навуковае асяроддзе Віцебска ўдзельнічае ў эстафеце навуковага падыходу да тэмы з галіны веры», - дадаў іерарх.


«Гістарычны, літаратурны і тэалагічны аспекты ў евангельскім апавяданні пра нараджэнне Езуса Хрыста» сталі тэмай навуковай працы доктара біблійнай тэалогіі кс. Адама Дынака. Аўтар аналізуе ў ёй тэксты Евангелляў паводле Мацвея і Лукі.

Магістрант Валянціна Аўсяннікава распавяла пра сэнс сучаснай фатаграфіі ў свяце Божага
Нараджэння.

Прагучаў аналіз апавядання О. Генры «Дары валхвоў», зроблены навукоўцамі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Магістрант Украінскага каталіцкага ўніверсітэта Яўгенія Аляксеенка засяродзіла ўвагу на ролi Ордэну езуітаў у культурным і асветніцкім жыцці Віцебска XVII-XIX ст.

У працы канферэнцыі прыняў удзел таксама пісьменнік Франц Сіўко.


Па выніках канферэнцыі выдадзены зборнік тэзісаў.

XVI Фестываль «Дні хрысціянскай культуры»
праходзіць у Віцебскай дыяцэзіі з 5 снежня па 6 студзеня.

Барбара Сіпайла, (AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by