У межах фестываля «Дні хрысціянскай культуры» ў Віцебску прайшлі чытацкія сустрэчы | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
27.12.2015 08:34

26 снежня ў межах фестываля «Дні хрысціянскай культуры» ў Віцебску прайшлі чытацкія сустрэчы, на якіх літаратурным суразмоўнікам у гэты раз стаў славуты твор Міхаіла Булгакава «Майстар і Маргарыта».

У сустрэчах прымаў удзел канцлер дыяцэзіі кс. Адам Дынак.

Мадэратар чытанняў прафесар Іван Лапін спытаўся ў сабраных: «Калі вы пачнеце размаўляць аб гэтым рамане, як вы адкажаце на пытанне – аб чым ён?..»

Настаўнікі, навукоўцы і проста аматары выказвалі свае меркаванні, параўноўвалі артыкулы крытыкаў і літаратураведаў, цытавалі ўрыўкі са Святога Пісання, разважалі над тым, у чым можна знайсці сугучнасць «Фауста» Гётэ, «Боскай камедыі» Дантэ і твора Булгакава.

Прафесар Іван Лапін прапанаваў удзельнікам перачытаць Евангелле паводле Мацвея, творы Гётэ і Дантэ, а потым працягнуць абмеркаванне ў наступным месяцы.

Усе жадаючыя запрашаюцца на чарговыя чытацкія сустрэчы, якія пройдуць 30 студзеня.



XVI Фестываль «Дні хрысціянскай культуры»
праходзіць у Віцебскай дыяцэзіі з 5 снежня па 6 студзеня.

Людміла Ярмолава, (AG)

Фота Барбары Сіпайла

 
© 2003-2024 Catholic.by