Віцебская дыяцэзія зладзіла наведванне хворых у шпіталях | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
30.12.2015 17:50

Традыцыйна падчас фестываля «Дні хрысціянскай культуры» Віцебская дыяцэзія ладзіць наведванне хворых у шпіталях.

29 і 30 снежня канцлер Віцебскай дыяцэзіі ксёндз Адам Дынак наведаў Віцебскую дзіцячую абласную клінічную бальніцу і Віцебскую абласную клінічную бальніцу, сустрэўся з медыкамі і іх пацыентамі.

Для дзяцей, якія ў час Божага Нараджэння апынуліся на шпітальным ложку, святар падрыхтаваў паштоўкі з выявай Святой Сям'і і салодкія пачастункі.

У аддзяленне дзіцячай рэанімацыі былі перададзены пялюшкі, пашытыя манахінямі.

Канцлер Віцебскай дыяцэзіі пажадаў усім хуткага выздараўлення і радаснага святкавання Божага Нараджэння і Новага года.


Людміла Ярмолава (АлГ)

 
© 2003-2024 Catholic.by