«Caritas» браслаўскай парафіі арганізаваў калядкі | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
04.01.2016 16:25

3 снежня дабрачыннае каталіцкае таварыства «Caritas» парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Браславе пры фінансавай падтрымцы партнёраў з Чэхіі — «Caritas» Прагі — арганізавала для юных вернікаў маленькія калядкі.

Свята прайшло весела. Дзяцей і дарослых павіншаваў з Божым Нараджэннем пробашч парафіі, пасля чаго на імправізаванай сцэне была прадстаўлена пастаноўка пра нараджэнне Езуса, пра пастухоў і валхвоў, якія прыйшлі Яму пакланіцца, і злога Ірада, які загадаў забіць усіх немаўлят. П’есу паставілі  старэйшыя дзеці, рэжысёрам выступіла сястра эўхарыстка Таццяна.


Потым сабраныя спявалі разам калядкі, дзе запяваламі былі юныя салісткі, выхаванкі арганісткі Іны Сапун, а таксама юнакі з ансамбля «Крылы анёла».

Па традыцыі канцэрт працягнулі самі гледачы, якія чыталі вершы, спявалі песні. Выступіў амаль кожны і атрымаў за свой нумар у імправізаваным канцэрце мяккую цацку.


Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў забавах, а пасля пачаставаліся за салодкім сталом.


Тамара Пашкевіч, (AG)
ФотаІрыны Гайдамовіч

 
© 2003-2024 Catholic.by