Віцебскія святары наведалі дзяцей у шпіталях | | Друк | |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
31.12.2016 10:08 |
З нагоды cвятаў Божага Нараджэння і Новага года святары катэдральнай парафіі ў Віцебску наведалі Абласны клінічны шпіталь і Дзіцячы абласны клінічны шпіталь, дзе сустрэліся з маленькімі пацыентамі. Ксёндз Андрэй Аніскевіч і ксёндз Генадзь Рэйшэль прывезлі з сабой падарункі і павіншавалі дзяцей з каляднымі і навагоднімі святамі. Для хворых дзяцей, якія не змаглі з-за хваробы быць дома на святы, гэта была цудоўная магчымасць перажыць святочны настрой і атрымаць падарункі. |