Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
05.06.2017 17:35

4 чэрвеня ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Любліне біскуп Юзаф Врубель SCJ удзяліў дыяканскае пасвячэнне брату Канстанціну Гушчу МІС з Наваполацка.

Падчас урачыстай Эўхарыстыі іерарх удзяліў таксама прэзбітэрскае пасвячэнне дыякану Пятру Шыперскаму МІС з Польшчы. 

У гаміліі біскуп параўнаў сабратоў марыянаў з Пятром з Евангелля паводле Яна, дзе Хрыстус у пытанні пра любоў да Яго заклікае наследаваць свой шлях — шлях дасканаласці. Гэты заклік, які прагучаў тройчы, быў заклікам абвяшчаць Яго Евангелле і цэлебраваць Яго Ахвяру.

Іерарх падкрэсліў таксама, што прэзбітэрскае пасвячэнне — гэта не выкананне загаду, а пастава любові, калі толькі той, хто любіць Езуса, можа адказаць на гэтае пакліканне.

(VGr)
Фота Каспера Паўлака

 
© 2003-2024 Catholic.by