Прыбыла пешая пілігрымка Паставы-Браслаў | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
21.08.2009 20:10

Ушанаваць Валадарку Азёраў у абразе Маці Божай Браслаўскай 21 жніўня 2009 г. прыбылі вернікі з парафій Пастаўскага дэканату: 45 чалавек з Паставаў, 5 чалавек з Опсы і 3 чалавекі з Груздова. Усе яны сталі ўдзельнікамі І Пешай пілігрымкі Паставы-Браслаў. Малітоўнае падарожжа працягвалася 1 дзень. Шлях склаў 20 км. Узначаліў пілігрымку кс. Андрэй Возняк, пробашч пастаўскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Праз усю ноч пілігрымы будуць трываць на малітве ў браслаўскай святыні Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі. У Маці Божай Браслаўскай — найдаражэйшай апякункі ўсёй Віцебскай дыяцэзіі — яны будуць прасіць, каб «благаславіла ўсе крыніцы», з якіх прагнуць напіцца вады жывой чысціні.

22 жніўня на ўрачыстую святую Імшу з каранацыяй абраза Валадаркі Азёраў прыбудзе таксама аўтобусная пілігрымка, якая будзе налічваць 45 вернікаў пастаўскай парафіі.

Валянціна Крутая

  

  

Фота кс. А. Амяльчэні

 
© 2003-2024 Catholic.by