Да 30-годдзя абрання Папы Яна Паўла ІІ | Друк |

16 кастрычніка 2008 г. Каталіцкі Касцёл ва ўсім свеце адзначаў 30-ю гадавіну абрання Папы Яна Паўла ІІ. У парафіях усіх дыяцэзій Беларусі ў гэты дзень маліліся аб хутчэйшай беатыфікацыі Вялікага Папы.

Асоба Папы Яна Паўла ІІ уражвала не толькі веруючых людзей, якія бачылі ў ім першага намесніка Хрыста на зямлі. Постаць Папы-славяніна з’яўлялася аўтарытэтам для многіх яго вялікіх сучаснікаў — палітыкаў, вучоных, дзеячаў культуры, а таксама іерархаў іншых рэлігій.

Перадусім, Ян Павел ІІ быў чалавекам глыбокай малітвы. Ён быў чалавекам, які паказаў святасць як узор штодзённага хрысціянскага жыцця, як шлях для дасягнення вечнага паяднання з Богам.

Прапануем Вашай увазе серыю матэрыялаў, прысвечаных гэтай падзеі.




 
© 2003-2024 Catholic.by