Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Апостальскай Сталіцы


Краткая новость 2
Святы Айцец
09.08.2004 11:30
 
Краткая новость 3
Святы Айцец
09.08.2004 11:30
 
Папе Яну Паўлу II споўнілася 84 гады
Святы Айцец
18.05.2004 03:00
18 мая Папа Ян Павел II святкаваў свой 84-й дзень нараджэння. Для Святога Айца гэта быў звычайны дзень, адзіным змяненнем, унесеным у рабочы графік, стала святочнае снеданне з самымі блізкімі супрацоўнікамі курыі. Паштовая скрынка Папы Рымскага была поўная віншаванняў ад кіраўнікоў дзяржаў і прыватных асобаў. Для віншаванняў таксама была адкрыта электронная паштовая скрынка - Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript .
 
Святы Айцец абвяшчае новых святых
Святы Айцец
16.05.2004 03:00
16 мая 2004 года Святым Айцом абвешчаныя новыя святыя: Джанна Берэтта Молла, Хасэф Ман’янэт-і-Вівес, айцец Луіджы Арыёнэ, айцец Аннібале Марыя з Франча, Німатулах Кассаб Аль-Хардзіні і Паола Элізабэтта Чэрыёлі. Падчас абраду кананізацыі на плошчы св. Пятра Ян Павел ІІ прапануе нанова адкрыць прыгажосць сямейнага і манаскага пакліканняў.
 
Святы Луіджы Арыёне: «Толькі любоў здольна ўратаваць свет»
Святы Айцец
16.05.2004 03:00
16 мая 2004 года, у дзень кананізацыі, Ян Павел ІІ падсумаваў жыццё Луіджы Арыёне адным сказам з таго, што напісаў святы: «Толькі любоў здольна ўратаваць свет». «Сэрца гэтага святога было вольным, таму што яго перапаўняла любоў да Хрыста», - адзначыў Святы Айцец падчас гаміліі.
 
Новая кніга Яна Паўла II
Святы Айцец
02.04.2004 03:00
«Устаньце! Хадзем!» - гэта назва новай кнігі Святога Айца Яна Паўла ІІ, якая ўжо ў маі г. г. з'явіцца ў продажы ў Італіі і іншых еўрапейскіх краінах. Назваю кнігі сталі словы, узятыя з Евангелля паводле Марка (Мк 14, 42). Змест кнігі датычыць біскупскага служэння кардынала Караля Вайтылы ў Кракаве ў 1958-78 гадах.
 
Ян Павел ІІ стаў трэцім па працягласці пантыфікату
Святы Айцец
01.04.2004 04:00
Ян Павел ІІ стаў трэцім Папам у гісторыі Касцёла па працягласці пантыфікату. Даўжэй за яго кіравалі Касцёлам толькі святы Пётр і благаславёны Пій ІХ.
 
Ватыкан перадае праект “мінікатэхізіса” на разгляд кардыналам
Святы Айцец
12.02.2004 03:00
Завяршылася падрыхтоўка праекта мінікатэхізіса ў 150-ці старонках, тэкст якога перадаецца на разгляд кардыналам і каферэнцыям біскупаў.
 
Пасланне Святога Айца на Вялікі пост
Святы Айцец
02.02.2004 03:00
На драматычны лёс «малых» у сённяшнім свеце звяртае ўвагу Ян Павел II у сваім пасланні на Вялікі пост.
 
Прызначаны новы назіральнік з боку Апостальскай Сталіцы пры Радзе Еўропы
Святы Айцец
27.01.2004 03:00
Як паведаміў 27 студзеня прэс-цэнтр Апостальскай Сталіцы, пастаянным назіральнікам з боку Ватыкана пры Радзе Еўропы ў Стразбургу прызначаны пралат Віто Рало. Да цяперашняга часу 50-гадовы дыпламат працаваў у Апостальскіх нунцыятурах у Паўднёвай Карэі, Сенегале, Канадзе, Мексіцы, Ліване і Іспаніі.
 
Усяленскі Патрыярх жадае сустрэцца з Рымскім Папам і правесці новае паседжанне Міжнароднай змешанай
Святы Айцец
26.01.2004 03:00
Усяленскі Патрыярх паведаміў, што 29 чэрвеня сустрэнецца з Папам Янам Паўлам ІІ. На заканчэнне свайго візіту на Кубу, 26 студзеня Варфаламей І сказаў, што з радасцю прыме запрашэнне Папы наведаць Ватыкан з нагоды штогадовага ўрачыстага ўспаміну апосталаў Пятра і Паўла.
 
Папа Ян Павел ІІ прызначыў 30 новых кардыналаў
Святы Айцец
28.09.2003 03:00
28 верасня 2003 г. Папа Ян Павел ІІ прызначыў 30 новых кардыналаў. Яны атрымаюць з рук Папы чырвоныя кардынальскія шапачкі падчас чарговай кансісторыі, якая адбудзецца 21 кастрычніка. Сярод будучых кардыналаў 8 прэлатаў Рымскай курыі, 19 архіепіскапаў з розных кран свету і 4 святары.
 
Ян Павел ІІ абвесціць новую апостальскую адгартацыю
Святы Айцец
17.09.2003 03:00
6 кастрычніка, у 25-ю гадавіну свайго выбару, Ян Павел ІІ абвесціць апостальскую адгартацыю на тэму паслугі біскупа. Дакумент з’яўляецца плёнам працы апошняга звычайнага з’езду Сінода Біскупаў.
 
Новы сакратар Кангрэгацыі
Святы Айцец
02.08.2003 03:00
Арцыбіскуп Даменіко Сарэнціно прызначаны 2 жніўня новым сакратаром Кангрэгацыі Божага культу і дысцыпліны сакрамантаў.
 
Папа Ян Павел ІІ падпісаў апостальскую адгартацыю Ecclesia in Europa
Святы Айцец
28.06.2003 03:00
28 чэрвеня г.г. Папа Ян Павел ІІ падпісаў апостальскую адгартацыю Ecclesia in Europa («Касцёл у Еўропе»). Гэта заключны дакумент Сіноду біскупаў для Еўропы, які праходзіў 1—23 кастрычніка 1999 г. у Рыме і быў прысвечаны хрысціянскай тоеснасці нашага кантынента.
 
<< Першая < Папярэдняя 281 282 283 284 285 286 287 288 289 290 Наступная > Апошняя >>

Старонка 290 з 291
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.