Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дзяржава Ватыкан


Камісія па вывучэнні аб’яўленняў Маці Божай у Меджугор’і завяршыла працу
21.01.2014 17:41

Завяршыла сваю працу Камісія па вывучэнні аб’яўленняў Маці Божай у Меджугор’і. Міжнародная група, якую ўзначальваў кардынал Каміло Руіні, была заснавана пры Кангрэгацыі Веравучэння ў сакавіку 2010 г.

 
Па асабістай просьбе Папы ў Ватыкане прайшла канферэнцыя па праблеме Сірыі
14.01.2014 15:22

За тыдзень да міжнароднай канферэнцыі ў Жэневе, якая будзе прысвечана канфлікту ў Сірыі, палітыкі і эксперты абмеркавалі 13 студзеня ў Ватыкане магчымасці спынення агню ў знішчанай вайной краіне. Канферэнцыя ў Апостальскай Сталіцы пад назвай “Сірыя – ці можна застацца абыякавым?” была арганізавана па асабістай просьбе Папы Францішка.

 
Па просьбе Святога Айца папскі элемазінарый цэлебраваў пахавальную Імшу за бяздомнага
11.01.2014 14:06

Папскі элемазінарый арцыбіскуп Конрад Краеўскі па просьбе Святога Айца адправіў пахавальную Імшу за бяздомнага паляка. 63-гадовы Аляксандр памёр у сярэдзіне снежня ля галоўнай брамы Папскага ўніверсітэта “Urbanianum” у Рыме.

 
На агульнай аўдыенцыі Пантыфік запрасіў у папамабіль «вялікага спаведніка»
10.01.2014 10:45

Падчас першай агульнай аўдыенцыі ў 2014 годзе Пантыфік выклікаў паўсюднае здзіўленне, калі запрасіў да папамабіля знаёмага ксяндза Фабіяна Баеза з Аргенціны, якога ён заўважыў сярод натоўпу.

 
2013 год у жыцці Апостальскай Сталіцы
31.12.2013 15:13

Прапануем асноўныя падзеі з жыцця Апостальскай Сталіцы за 2013 год. Галоўнымі з іх сталі сыход з пасады Наступніка Пятра Папы Бэнэдыкта XVI і абранне новага Папы, якім стаў аргенцінскі кардынал Хорхе Марыё Берголіа і які прыняў імя Францішак.

 
Падрабязнасці Імшы ў вігілію Нараджэння Пана ў Ватыкане
23.12.2013 16:31

Святая Імша ў вігілію Нараджэння Пана пачнецца ў ватыканскай базыліцы св. Пятра 24 снежня ў 21.20 па рымскім часе. Пра падрабязнасці гэтай урачыстай літургіі, якую ўзначаліць Папа Францішак, паведаміў кс. прэлат Гвіда Марыні, кіраўнік Службы Папскіх літургічных цэлебрацый.

 
У Апостальскую Сталіцу прыбыў Бэтлеемскі агонь міру
18.12.2013 13:31

18 снежня ў Апостальскую Сталіцу прыбыў Бэтлеемскі агонь міру. Яго даставілі пілігрымы з аўстрыйскага Лінца на чале з біскупам Людвігам Шварцам, якія прысутнічалі на агульнай аўдыенцыі.

 
У Ватыкане пасля рэканструкцыі адкрываюцца старажытнарымскія могілкі
12.12.2013 15:29
Могілкі на Via Triumphalis у Ватыкане зноў адкрыюцца для наведвання ў наступным годзе, пасля прац, што доўжыліся два гады і дазволілі аб’яднаць два сектары месцаў пахавання, якія раней існавалі асобна адзін ад аднаго.
 
Святы Пасад заклікае да больш строгіх санкцый за вандалізм
07.12.2013 16:14

Святы Пасад заклікаў да больш строгіх крымінальных санкцый за вандалізм у хрысціянскіх святынях і на могілках. Такія інцыдэнты, як лічыць сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці, павінны ацэньвацца з той жа строгасцю, як гэта было зроблена ў выпадку культавых збудаванняў іншых рэлігій.

 
Пачалася другая сустрэча Рады кардыналаў для дапамогі Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам
04.12.2013 11:33

3 снежня ў Ватыкане пачалася другая сустрэча Рады кардыналаў для дапамогі Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам і вывучэнні праекту рэфармавання Рымскай Курыі. У ёй прынялі удзел Папа, 8 кардыналаў, а таксама сакратар гэтай нядаўна створанай структуры біскуп Марчэло Сэмерара.

 
На плошчы ў Ватыкане будуць устаноўлены яслі і ёлка
03.12.2013 15:40

“Францішак 1223 — Францішак 2013” – гэтая назва абрана для сёлетняй кампазіцыі, прысвечанай Божаму Нараджэнню, на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Яслі будуць выкананы ў неапалітанскай традыцыі.

 
Сталі вядомыя тэмы, якія на снежаньскім пасяджэнні абмяркуе Рада кардыналаў
28.11.2013 15:24
Рада кардыналаў для дапамогі Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам на наступным пасяджэнні, якое пройдзе ў Ватыкане з 3 па 5 снежня, зоймецца вывучэннем працы асобных дыкастэрый Рымскай курыі.
 
Рэліквіі святога Пятра будуць выстаўленыя на ватыканскай плошчы
21.11.2013 16:12
24 лістапада на завяршэнне Года веры на галоўнай ватыканскай плошчы адбудзецца выстаўленне рэліквій св. Пятра. Парэшткі, якія традыцыя прыпісвае апосталу Пятру, змешчаныя ў спецыяльную урну.
 
Ватыкан адкрыў пасля рэстаўрацыі Катакомбы Прысцылы
21.11.2013 12:13
Хрысціянскія падземныя пахаванні ІІ-V стагоддзяў у Рыме — вядомыя як Катакомбы Прысцылы — адкрылі пасля рэстаўрацыі.
 
Ватыкан: кантроль у барацьбе з адмываннем грошай будзе ўзмоцнены
20.11.2013 16:54

Папа Францішак зрабіў больш жорсткімі правілы, якія датычаць барацьбы з незаконнымі фінансавымі аперацыямі і адмываннем грошай.

 
<< Першая < Папярэдняя 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 Наступная > Апошняя >>

Старонка 30 з 30
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.