Апостальская Сталіца: язычніцкія традыцыі Хэлоўіна нясуць страх і смерць | Друк |
Дзяржава Ватыкан
02.11.2009 14:01

Як паведаміла 2 лістапада 2009 г. інфармацыйнае агенцтва «Интерфакс», Апостальская Сталіца з асуджэннем ставіцца да традыцый Хэлоўіна, у тым ліку да касцюмаў, у якія многія апранаюцца ў дзень гэтага неаязычніцкага свята.

Ватыкан парэкамендаваў бацькам устрымацца, у прыватнасці, ад таго, каб дазваляць дзецям апранацца ў касцюмы прывідаў і вампіраў. Па меркаванні Апостальскай Сталіцы, гэтыя традыцыі з’яўляюцца цалкам язычніцкімі і нясуць «тэрор, страх і смерць».

Ватыканскае выданне «L’osservatore Romano» напярэдадні свята апублікавала артыкул пад назвай «Небяспечныя пасланні Хэлоўіна». Аўтары артыкула называюць Хэлоўін акультным і антыхрысціянскім святам.

 
© 2003-2024 Catholic.by