Сусветная сустрэча святароў у Рыме | Друк |
Дзяржава Ватыкан
10.06.2010 16:38
9 тысяч каталіцкіх святароў з 91 краіны свету прымаюць удзел у сусветнай сустрэчы святароў, якая з 9 па 11 чэрвеня 2010 г.адбываецца ў Рыме на заканчэнне Года святарства. Год, прысвечаны духавенству, прымеркаваны да 150-годдзя з дня смерці св. Яна Марыі Віянэя, апекуна святароў.

10 чэрвеня прэзбітэры збяруцца на плошчы Святога Пятра на малітоўнае чуванне, якое ўзначаліць Бэнэдыкт XVI, а 11 чэрвеня адбудзецца святая Імша, на якой Пантыфік афіцыйна абвесціць св. Яна Марыю Віянэя нябесным апекуном святароў.

8 ліпеня, напярэдадні сустрэчы, у Лютэранскай базыліцы ў Рыме адбылася малітва-медытацыя, арганізаваная рухам «Аднаўленне ў Святым Духу», адну з якіх ўзначаліў сакратар Кангрэгацыі па справах Духавенства арцыбіскуп Мауро П’ячэнца.
 
© 2003-2024 Catholic.by