Апублікаваны асабістыя запісы Пія XII | Друк |
Дзяржава Ватыкан
30.08.2010 11:44
Ватыканскі сакрэтны архіў апублікаваў першы том асабістых нататак кардынала Эўгеніо Пачэллі, будучага папы Пія XII. У яго ўваходзяць запісы, пачынаючы з 12 лютага 1930 г., калі кардынал Пачэллі быў прызначаны Дзяржаўным сакратаром Апостальскай Сталіцы.

Усе нататкі змесцяцца на 2 617 старонках з аповедам пра 1956 сустрэч, якія адбываліся да 1939 г.

Як адзначае прэфект Ватыканскага сакрэтнага архіва біскуп Серджыо Пагано, у нататках можна знайсці нямала сценаграфічных запісаў прамоваў Пія XII. Аднак яны не ахопліваюць усіх праблем узгаданага перыяду.

Выданне нататак Пія XII падрыхтаваў цяперашні Дзяржаўны сакратар кардынал Тарчызіо Бэртонэ.

 
© 2003-2024 Catholic.by