Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Афіцыйныя даныя: павялічваецца колькасць католікаў у свеце
Дзяржава Ватыкан
21.02.2011 14:26

Колькасць католікаў у свеце павялічваецца — пра гэта сведчаць даныя даведніка «Annuario Pontificio» за 2009 г., які ў суботу, 19 лютага 2011 г., дзяржсакратар кардынал Тарчызіо Бэртонэ і яго намеснік арцыбіскуп Фэрнандо Філоні ўручылі Пантыфіку.


Варта адзначыць, што даведнік «Annuario Pontificio» адрозніваецца ад «Статыстычнага даведніка Касцёла», хоць і змяшчае пэўную статыстычную інфармацыю: колькасць касцёльных адміністрацыйных адзінак, манаскіх супольнасцяў, навучальных устаноў, а таксама асноўныя звесткі з біяграфій біскупаў.

Паводле даведніка, колькасць католікаў у свеце за перыяд з 2008 па 2009 гг. павялічылася на 15 мільёнаў і складала 1,181 мільярдаў. Адзначаецца і павелічэнне колькасці святароў, у прыватнасці, дыяцэзіяльных, (на 1, 34%), што на 2009 г. складала 410 593 чалавек. Памяншаецца, аднак, колькасць законных сясцёр — у 2009 г. іх было 729 371, што на 10% менш за 2008 г.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.