Калядная ёлка ў Ватыкан «прыедзе» з Украіны | Друк |
Дзяржава Ватыкан
20.06.2011 17:41

Сёлета традыцыйная калядная ёлка для Пантыфіка будзе прывезена з Украіны. Аб гэтым паінфармавала пасольства Украіны пры Ватыкане.

На гэту тэму ў апошнія дні размаўляў глава грэка-католікаў Украіны арцыбіскуп Святаслаў Шаўчук з паслом гэтай дзяржавы пры Ватыкане спадарыняй Таццянай Іжэўскай.

Штогод якая-небудзь краіна ахвяруе каляднае дрэўца, якое ўстанаўліваецца побач са святочнымі яслямі на плошчы Святога Пятра.

 
© 2003-2024 Catholic.by