Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кангрэгацыя па справах Кананізацыі атрымае дакументы па беатыфікацыі Яна Паўла І
Дзяржава Ватыкан
16.10.2012 13:44

У сераду 17 кастрычніка пастулятар беатыфікацыйнага працэсу папы Яна Паўла І біскуп Энрыка даль Ковала перадасць Кангрэгацыі па справах Кананізацыі «Positio» — дакументацыю аб жыцці і дзейнасці гэтага Пантыфіка, які кіраваў Касцёлам усяго 33 дні. З медыцынскіх дакументаў і інфармацыі 167 сведкаў вынікае, што трэба выключыць усялякія сенсацыйныя гіпотэзы, быццам бы смерць Папы магла настаць з-за трэціх асобаў.

Біскуп даль Ковала адзначае, што сабраная ім дакументацыя ўтрымлівае шэраг цікавых і невядомых дагэтуль звестак. Адначасова іерарх паведамляе, што ўжо вядомы цуд, які будзе прадстаўлены для ацэнкі кангрэгацыі. На сённяшнім этапе беатыфікацыйнага працэсу немагчыма, аднак, сказаць, калі ён завершыцца.

Біскуп з’яўляецца таксама пастулятарам беатыфікацыйнага працэсу свецкага супрацоўніка кракаўскіх салезіянаў Яна Тыраноўскага (1901–1947), які значна паўплываў на духоўнасць Караля Вайтылы. Ян Павел ІІ напісаў пра яго ў «Дары і таямніцы»: «Ад яго я навучыўся, між іншым, элементарным метадам працы над сабой, якія папярэдзілі тое, пра што я пасля даведаўся ў семінарыі. Тыраноўскі, які сам выхоўваўся на справах св. Яна ад Крыжа і св. Тэрэзы ад Езуса, увёў мяне ўпершыню ў гэтае нязвыклае (…) навучанне».

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.