Абвешчаны прысуд у справе ватыканскага праграміста | Друк |
Дзяржава Ватыкан
12.11.2012 13:32

Клаўдыё Шарпэлецці, былы праграміст Дзяржсакратарыята Ватыкана быў асуджаны на два месяцы турэмнага зняволення з адтэрміноўкай выканання прысуду на пяць гадоў. Яго прызналі вінаватым у пакрыванні Паола Габрыэле, былога камердынера Папскага дома, асуджанага за крадзеж асабістых дакументаў Папы і Апостальскай Сталіцы.

Як паведамляе Ватыканскае радыё, праграміст Клаўдыё Шарпэлецці павінен будзе абязаны аплаціць усе судовыя выдаткі.

(SZh)

 
© 2003-2024 Catholic.by