Кардынал Кох: распад хрысціянства падчас Рэфармацыі прывёў да эмансіпацыі культуры | Друк |
Дзяржава Ватыкан
14.11.2012 16:18

Распад хрысціянства падчас Рэфармацыі прывёў да «эмансіпацыі сучаснай культуры» ад хрысціянства, — адзначыў на пасяджэнні Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, якое зараз праходзіць у Ватыкане, старшыня гэтага ведамства кардынал Курт Кох. У дакладзе іерарх падкрэсліў таксама, што хрысціяне павінны звярнуць увагу на экуменізм, калі жадаюць новай евангелізацыі.

Па словах кардынала, якія прыводзіць Ватыканскае радыё, Рэфармацыя XVI ст. не споўніла свайго задання, бо спаўненне Рэфармацыі прадугледжвае аднаўленне хрысціянскага адзінства. Вялікая колькасць пратэстанцкіх і рэфарматарскіх Цэркваў сведчыць, як дадаў іерарх, не аб поспеху, а аб няўдачы Рэфармацыі.

Старшыня Папскай рады адзначыў, што тэзісы 1517 г. нанеслі ўдар па хрысціянстве. Такім чынам, паводле кардынала Коха, Рэфармацыя выканала сваё заданне з дакладнасцю да наадварот, бо Марцін Лютэр і яго паслядоўнікі заяўлялі аб рэформе, а прывялі да разлому.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by