Апостальская Пэнітэнцыярыя арганізавала курсы для спаведнікоў | Друк |
Дзяржава Ватыкан
06.03.2013 10:30

Больш за 500 святароў і дыяканаў з розных краін удзельнічаюць у курсах для спаведнікоў, арганізаваных ужо ў 24-ы раз Апостальскай Пэнітэнцыярыяй. Заняткі адбываюцца кожны год у час Вялікага посту з мэтай дапамагчы спаведнікам і тым, хто рыхтуецца да гэтага служэння.

Як інфармуе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, на занятках узнімаюцца тэмы ў галіне маральнай тэалогіі, этыкі, кананічнага права ў іх сувязі з сакрамэнтам пакаяння. Шмат месца адводзіцца дыскусіям, пытанням і адказам.

Такім чынам Апостальская Пэнітэнцыярыя імкнецца забяспечыць належнае здзяйсненне гэтага сакрамэнту і нагадаць духавенству, асабліва ў перыяд посту, якое незвычайнае і выключнае спатканне чалавека з Богам адбываецца праз споведзь.

(AG)

 
© 2003-2020 Catholic.by