Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Апостальскай Сталіцы адбылася Імша за Маргарэт Тэтчэр
Дзяржава Ватыкан
18.04.2013 12:09

Каталіцкія біскупы Англіі і Уэльса, якія зараз прабываюць у Італіі, 17 красавіка ўдзельнічалі ў Імшы за былога прэм’ер-міністра краіны Маргарэт Тэтчэр ля месца пахавання св. Пятра. У гэты ж дзень з іерархамі сустрэўся Святы Айцец Францішак.

Як адзначыў старшыня епіскапату арцыбіскуп Вінсэнт Нікалс, чые словы прыводзіць польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, біскупы падчас сустрэчы сказалі Святому Айцу, што першыя тыдні яго Пантыфікату ўсялілі ў Касцёл новую радасць і надзею. «Мы адчуваем новую вясну», — дадаў іерарх.

У той жа дзень у англіканскай катэдры св. Паўла ў Лондане адбыліся пахавальныя ўрачыстасці Маргарэт Тэтчэр.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме