Апостальская Сталіца падкрэслівае заслугі спачылага біскупа Шанхая | Друк |
Дзяржава Ватыкан
30.04.2013 15:18

Дзяржаўны сакратарыят Апостальскай Сталіцы падкрэслівае заслугі біскупа дыяцэзіі Шанхай Цзыня Лусяня, які памёр 27 красавіка ва ўзросце 97 гадоў. У заяве адзначаецца, што спачылы іерарх быў «ключавой постаццю ў гісторыі Каталіцкага Касцёла ў Кітаі за апошнія 50 гадоў».

Дзяржсакратарыят называе біскупа Лусяня «чалавекам вялікай культуры», які вучыўся ў Парыжы і Рыме, валодаў рознымі еўрапейскімі мовамі, умеў «заўсёды падтрымліваць кантакты з рознымі асобамі і карыстацца павагай многіх людзей».

Падкрэсліваецца, што пад кіраўніцтвам гэтага іерарха настала вялікае развіццё дыяцэзіі Шанхая. Біскуп, як адзначаецца, змог мадэрнізаваць дыяцэзію, стараўся забяспечыць у ёй пастырскае кіраўніцтва. Асаблівую ўвагу ён звяртаў на падрыхтоўку новых святароў і кансэкраваных асобаў.

(AG)

 
© 2003-2020 Catholic.by