2 мая Бэнэдыкт ХVI вернецца ў Ватыкан | Друк |
Дзяржава Ватыкан
30.04.2013 17:02

2 мая Рымскі Пантыфік на пенсіі Бэнэдыкт ХVI вернецца ў Ватыкан і паселіцца ў кляштары «Mater Ecclesiae». Аб гэтым паінфармаваў падчас сустрэчы з журналістамі кс. Фэдэрыко Ламбардзі, кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы.

Па словах святара, якія прыводзіць Ватыканскае радыё, каля 16.30–17.00 Папа на пенсіі прыбудзе ў Ватыкан на верталёце з летняй рэзідэнцыі Рымскіх Пантыфікаў, што ў Кастэль Гандольфа.

Бэнэдыкт ХVІ знаходзіўся ў Кастэль Гандольфа з 28 лютага. 23 сакавіка з ім сустрэўся Святы Айцец Францішак.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by