Ватыкан: кантроль у барацьбе з адмываннем грошай будзе ўзмоцнены | Друк |
Дзяржава Ватыкан
20.11.2013 16:54

Папа Францішак зрабіў больш жорсткімі правілы, якія датычаць барацьбы з незаконнымі фінансавымі аперацыямі і адмываннем грошай.

 18 лістапада Ватыкан абвясціў пра новы статут Кіравання фінансавай інфармацыяй (Autorità ды Informazione Finanziaria - AIF), які пачне дзейнічаць з 21 лістапада. Паўнамоцтвы гэтага інстытута, заснаванага 30 снежня 2010 года папам Бэнэдыктам XVI, яго пераемнік распаўсюдзіць на ўсе кіраўнічыя арганізацыі ў Ватыкане, якія рэгулярна займаюцца справамі, звязанымі з фінансавай дзейнасцю. 

(AYU)

 
© 2003-2024 Catholic.by