Рэліквіі святога Пятра будуць выстаўленыя на ватыканскай плошчы | Друк |
Дзяржава Ватыкан
21.11.2013 16:12
24 лістапада на завяршэнне Года веры на галоўнай ватыканскай плошчы адбудзецца выстаўленне рэліквій св. Пятра. Парэшткі, якія традыцыя прыпісвае апосталу Пятру, змешчаныя ў спецыяльную урну.
 
У 1971 г. яна была перададзена ў дар Паўлу VI і захоўвалася ў папскіх апартаментах больш за трыццаць гадоў — да канца пантыфікату Бэнэдыкта XVI.
 
У апошнія гады урна выстаўлялася штогод на 29 чэрвеня ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла, у прыватнай капліцы Пантыфіка.
 
У нядзелю рэліквіі ўпершыню будуць выстаўлены для публічнага ўшанавання. 

Рэліквіі былі знойдзены ўнутры нішы ў сцяне гроту базылікі св. Пятра ў часы імператара Канстанціна. Вывучэнне рэліквій было даручана экспертам і спецыялістам у галіне эксперыментальных навук, з удзелам антраполага Венеранда Карэнці. Тое, што рэліквіі належаць апосталу Пятру, было абвешчана папам Паўлам VI 26 чэрвеня 1968 г.
 
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё 

 
© 2003-2024 Catholic.by