Сталі вядомыя тэмы, якія на снежаньскім пасяджэнні абмяркуе Рада кардыналаў | Друк |
Дзяржава Ватыкан
28.11.2013 15:24
Рада кардыналаў для дапамогі Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам на наступным пасяджэнні, якое пройдзе ў Ватыкане з 3 па 5 снежня, зоймецца вывучэннем працы асобных дыкастэрый Рымскай курыі.

Пра гэта заявіў ў інтэрв’ю «La Repubblica» кардынал з Гандураса Оскар Радрыгес Марадзьяга. Пакуль яшчэ не вырашана, ці будзе ўзведзена ў ранг кангрэгацыі Папская рада па справах свецкіх. Не было прынята і рашэнне адносна ўвядзення новай функцыі мадэратара Рымскай курыі. Асноўнымі тэмамі папярэдняга кастрычніцкага пасяджэння сталі Сінод Біскупаў і пытанне калегіяльнасці.

Каардынатар Рады кардыналаў абверг інфармацыю адносна таго, што Пантыфік нібыта выказваў імкненне надзяляць жанчын кардынальскай годнасцю. «Не трэба клерыкалізаваць ролю жанчын у Касцёле, але, вядома, яна павінна атрымаць больш высокую ацэнку», — зазначыў кардынал.
 
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё 


 
© 2003-2024 Catholic.by